Адкрыццё выставы «Без права на забыццё. Да 80-годдзя Вялікай Перамогі» у г. Масква
29 красавіка 2025 года ў Дзяржаўным гістарычным музеі (г.Масква) адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Без права на забыццё. Да 80-годдзя Вялікай Перамогі», падрыхтаванай па даручэнні Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі У.У.Пуціна.
У падрыхтоўцы гэтага маштабнага выставачнага праекта прынялі ўдзел найбуйнейшыя архівы і музеі Расіі і Беларусі.
Дакументы з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў таксама прадстаўлены на выставе.
Дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дземянюк на ўрачыстым адкрыцці выстаўкі прадставіў расійскім калегам зборнік дакументаў «Нацистские карательные операции в белорусско-российском приграничье. Август 1942 – январь 1943», падрыхтаваны ў рамках рэалізацыі Плана сумесных дзеянняў Федэральнага архіўнага агенцтва Расійскай Федэрацыі і Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на 2025 год.
![]() |
Дырэктар НАРБ А.К.Дзямянюк уручае зборнік дакументаў «Нацистские карательные операции в белорусско-российском приграничье. Август 1942 – январь 1943» кіраўніку Федэральнага архіўнага агенцтва А.М.Артызаву |
![]() |
Дырэктар Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі Л.А.Рагавая і дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дземянюк |
![]() |
Выстава «Без права на забыццё. Да 80-годдзя Вялікай Перамогі» |