Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе дакументы аб вызваленні Гомельшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
У Рэчыцкім дзяржархіве на пастаянным захоўванні знаходзіцца фонд рэдакцыі газеты «За Радзіму» былога Камарынскага раёна Палесскай (с 1954 года – Гомельскай) вобласці. Адна з спраў гэтага фонда ўключае аператыўныя зводкі Савецкага інфармацыйнага бюро, якія датаваны 1 кастрычніка 1943 – 31 снежня 1944 года і адлюстроўваюць працэс вызвалення Беларусі ад гітлераўцаў Чырвонай арміяй у час Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945 гадоў.
У прыватнасці, маюцца зводкі Савінфармбюро (Ф. 163. Воп. 1. Спр. 1. Арк. 33, 35, 38, 40), якія змястоўваюць весткі аб баях за вызваленне сённяшняй тэрыторыі Гомельшчыны ў лістападзе 1943 года, уключаючы гарады вобласці – Рэчыца, Васілевічы (абодва – 18 лістапада), Хойнікі (24 лістапада), Ельск, Чачэрск (абодва – 27 лістапада) і абласны цэнтр Гомель (26 лістапада).
![]() |
1. ЗДАРэч. Ф. 163. Воп. 1. Спр. 1. Арк. 33 |
![]() |
2. ЗДАРэч. Ф. 163. Воп. 1. Спр. 1. Арк. 35 |
![]() |
3. ЗДАРэч. Ф. 163. Воп. 1. Спр. 1. Арк. 38 |
![]() |
4. ЗДАРэч. Ф. 163. Воп. 1. Спр. 1. Арк. 40 |