БДАМЛМ на інфармацыйна-асветніцкай пляцоўцы «Захаванне гістарычнай памяці і праўды аб Вялікай Айчыннай вайне»
25 красавіка 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) прынялі ўдзел у інфармацыйна-асветніцкай пляцоўцы «Захаванне гістарычнай памяці і праўды аб Вялікай Айчыннай вайне», арганізаванай Упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска ў вялікай зале кінатэатра «Піянер». Мерапрыемства ўключала выступленне М.П.Крапівіна, старшыні Маладзёжнага савета пры адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска, прэзентацыю старадрукаў Прэзідэнцкай бібліятэкі, паказ і абмеркаванне фільмаў «Лагеры смерці» і «Спаленыя вёскі» кінастудыі «Беларусьфільм», а таксама фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», створанага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры ўдзеле Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Асноўнымі ўдзельнікамі пляцоўкі сталі вучні старэйшых класаў школ Маскоўскага раёна г.Мінска.
Фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі» быў прадстаўлены Д.С.Самахвалавым, вядучым навуковым супрацоўнікам БДАМЛМ. Ён распавёў пра працу беларускіх архіваў па захаванні памяці беларускага народа, у канцы прагляду адказаў на пытанні моладзі.
Прадстаўнікі Упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска падзякавалі работнікам архіва-музея за ўдзел у мерапрыемстве і выказалі шчырую зацікаўленасць у працягу супрацоўніцтва з БДАМЛМ і іншымі архіўнымі ўстановамі ў справе выхавання падрастаючага пакалення.
![]() |
1. Удзельнікі інфармацыйна-асветніцкай пляцоўкі |
![]() |
2. Выступ М.П.Крапівіна |
![]() |
3. Д.С.Самахвалаў адказвае на пытанні гледачоў |
![]() |
4. Удзельнікі інфармацыйна-асветніцкай пляцоўкі |