23 красавіка 2025 г. адбылася навукова-практычная канферэнцыя «Стандартызацыя ў сферы лічбавага развіцця»
Канферэнцыя была арганізавана Беларускім дзяржаўным інстытутам стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС) і РУП «Цэнтр лічбавага развіцця» Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Архіўную галіну на канферэнцыі прадставіла загадчык аддзела дакументазнаўства Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы (БелНДІДАС), сакратар Нацыянальнага тэхнічнага камітэта па стандартызацыі ТК BY 28 «Упраўленне дакументамі» А.В.Шумская.
У рамках канферэнцыі былі разгледжаны пытанні праблем стандартызацыі ў IT-сферы і ўзаемадзеяння нацыянальных тэхнічных камітэтаў па стандартызацыі пры іх вырашэнні, стварэння інфармацыйных сістэм, прымянення тэхналогій штучнага інтэлекту ў стандартызацыі і інш.
А.В.Шумская прадставіла даклад на тэму «Перспектывы ўзаемадзеяння тэхнічных камітэтаў у сферы кіравання дакументамі і лічбавай трансфармацыі па пытаннях распрацоўкі і ўкаранення інфармацыйных сістэм дакументацыйнага забеспячэння кіравання і доўгачасовага захоўвання архіўных дакументаў». Асаблівую цікавасць ва ўдзельнікаў канферэнцыі выклікалі пастаўленыя ў дакладзе пытанні ўкаранення электроннага дакументазвароту, работы з дакументамі ў электронным выглядзе (ДЭВ), у тым ліку электроннымі дакументамі (ЭД), перадачы ДЭВ (ЭД) у архівы арганізацый, захоўвання ДЭВ (ЭД) пастаяннага і часовага (звыш за 10 гадоў) захоўвання без папяровых аналагаў і інш.
![]() |
1. Прэзідыум канферэнцыі падчас адкрыцця |
![]() |
2. А.В.Шумская выступае з дакладам на канферэнцыі |