Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» пры навядзенні парадку на брацкай магіле воінам 4-га паветрана-дэсантнага корпуса

У рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 80-м годам Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» наведалі і навялі парадак на брацкай магіле воінам 4-га паветрана-дэсантнага корпуса.

Увечары 29 ліпеня 1941 года дэсантнікі пад камандаваннем начальніка аператыўнага аддзела штаба корпуса маёра В.С. Цімчанка ўварваліся ў Крычаў, заняты фашысцкімі войскамі, і імклівым ударам выбілі ворага з горада. Больш за суткі дэсантнікі ўтрымлівалі ў сваіх руках горад. Ва ўпартым кровапралітным баі амаль усе яны загінулі смерцю адважных. Загінуў і маёр Цімчанка, імем якога названа вуліца ў г.Крычаве.

На фота: Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» пры наведванні і навядзенні парадку на брацкай магіле воінам 4-га паветрана-дэсантнага корпуса.