Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі «Працуючы ў тыле, мы фронту дапамагалі», прысвечанай 80-годдзю Вялікай Перамогі
17 красавіка 2025 года ў Яшкар-Але (Рэспубліка Марый Эл) адбылася навукова-практычная канферэнцыя «Працуючы ў тыле, мы фронту дапамагалі», прысвечаная 80-годдзю Вялікай Перамогі. Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці прадставілі даклады ў фармаце відэаканферэнцсувязі:
– Дзейнасць Дзяржархіва Віцебскай вобласці па захаванні гістарычнай памяці і папулярызацыі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (1941 – 1945 гг.) і першых пасляваенных гадоў (намеснік дырэктара Буевіч Т.У.)
– Да пытання аднаўлення архіўнай службы Віцебшчыны ў 1943-1944 гг. (вяд. архівіст Мясаедава С.М.).