Аб наведванні помніка загінуўшым мірным жыхарам і партызанам г.Бялынічы, Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці супрацоўнікам установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
У рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне дырэктар установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» Алена Набокава наведала помнік загінуўшым мірным жыхарам і партызанам г.Бялынічы, Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці.
Помнік быў адчынены 9 траўня 1995года. Яго адкрыццё было прымеркавана да 50-годдзя Вялікай Перамогі. На бетонным пастаменце размешчаны дзесяць фігур, якія паказаны ў руху. Воіны быццам ідуць з вайны да нас, каб расказаць нашчадкам пра страшныя гады барацьбы.
На помніку размешчаны таблічкі, на якіх напісаны прозвішчы і імёны тых, хто загінуў у суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама памятны знак воінам-вызваліцелям 42-й стралковай дывізіі і 322-га стралковага палка 32-й дывізіі (камандуючы генерал-лейтэнант І.Т.Грышын) 2-га Беларускага фронту, якія 29 чэрвеня 1944года вызвалілі Бялынічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
![]() |
1. Помнік загінуўшым мірным жыхарам і партызанам г.Бялынічы, Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. |
![]() |
2. Дырэктар архіва А.А.Набокава ля помніка загінуўшым мірным жыхарам і партызанам г.Бялынічы, Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. |