Сустрэча ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі з загадчыкам аддзела сродкаў масавай інфармацыі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Л.У.Кузнец і генеральным дырэктарам выдавецтва «Садружнасць культур» А.С.Пухавай

14 красавіка 2025 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася сустрэча намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я. Цвяткова і кіраўнікоў НГА Беларусі з загадчыкам аддзела сродкаў масавай інфармацыі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Л.У. Кузнец і генеральным дырэктарам выдавецтва «Садружнасць культур» А.С.Пухавай.

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы ўдзелу НГА Беларусі ў маштабным выдавецкім праекце «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы». Дадзены праект закліканы прадставіць шырокай аўдыторыі выданні, прысвечаныя яркім старонкам гісторыі Беларусі і Расіі, дакладныя матэрыялы пра гераічнае мінулае народаў, пра культуру, традыцыі беларусаў і расіян. У 2025 годзе НГА Беларусі прыняў удзел у падрыхтоўцы кнігі аб уладальніках Гомельскага маёнтка, графах Румянцавых і Паскевічах.

Госці архіва наведалі архивосховішча, азнаёміліся з унікальнымі дакументамі, якія захоўвае архіў.

 

1. Правядзенне сустрэчы
2. Правядзенне сустрэчы
3. У архівасховішчы
4. У архівасховішчы
5. У архівасховішчы
6. Дэманстрацыя ўнікальных дакументаў