Удзел работнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у інфармацыйным суправаджэнні канцэрта-рэквіема «Кожны трэці» ў Палацы Рэспублікі
Па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Палацы Рэспублікі з 6 па 12 красавіка праходзіў унікальны канцэрт-рэквіем «Кожны трэці», які змаглі ўбачыць жыхары ўсіх абласцей і г.Мінска.
У межах дадзенага мерапрыемства была прадстаўлена перасоўная выстава «Подзвігі і лёсы партызан у дакументах». Гэта сумесны праект Выдавецкага дома «СБ. Беларусь сёння», Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. Праект распавядае пра гісторыю партызанскай барацьбы праз прызму біяграфій яе ўдзельнікаў.
На працягу ўсяго тыдня работнікі НАРБ ажыццяўлялі інфармацыйнае забеспячэнне выставачнага праекта. У гэтай працы прынялі ўдзел намеснікі дырэктара НАРБ А.А.Стуканава і С.В.Кулiнок, загадчык аддзела публікацый НАРБ У.А.Калабаева, вядучыя архівісты НАРБ В.П.Гарматны і Т.I.Брылёва.
Выставу наведалі работнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, працоўныя калектывы прадпрыемстваў, школьнікі і студэнты з усёй Рэспублікі Беларусь.
![]() |
1. Кніжныя выданні НАРБ, прадстаўленыя ў Палацы Рэспублікі |
![]() |
2. Загадчык аддзела публікацый НАРБ У.А.Калабаева на суправаджэнні выставы |
![]() |
3. Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок праводзіць экскурсію для школьнікаў г.Мінска |
![]() |
4. Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок знаёміць з выставай беларускага дзяржаўнага дзеяча М.А.Шчоткіну |
![]() |
5. Намеснік дырэктара НАРБ А.А.Стуканава на суправаджэнні выставы |