Удзел ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ў правядзенні заняткаў па ідэалагічнай падрыхтоўцы з работнікамі тэрытарыяльных органаў прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама
11 красавіка 2025 года ў актавай зале ўпраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама адбыліся заняткі па ідэалагічнай падрыхтоўцы на тэму «Голас народа: да 30-годдзя першага рэферэндуму Рэспублікі Беларусь».
У рамках заняткаў перад супрацоўнікамі выступіў вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксей Швыроў. У ходзе выступлення былі закрануты тэмы палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь напярэдадні рэферэндуму 1995 года; пытанні, прапанаваныя для агульнанацыянальнага абмеркавання; вынікі галасавання і ўплыў, які яны аказалі на будучыню краіны. Рэферэндум 1995 года ўстанавіў роўны статус рускай і беларускай моў, улада атрымала народны мандат на курс эканамічнай інтэграцыі з Расійскай Федэрацыяй, у краіны з’явіліся новыя дзяржаўныя сімвалы. Фактычна менавіта гэтая падзея шмат у чым вызначыла знешнюю палітыку і ўнутраную мадэль беларускай дзяржавы на будучыя гады.
![]() |
1. Выступленне вядучага архівіста аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксея Швырова. |
![]() |
2. Супрацоўнікі органаў прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама падчас мерапрыемства. |
![]() |
3. Дэманстрацыя архіўных матэрыялаў. |