Наведванне адкрыцця выставы «Парушаючы цішыню»
10 красавіка 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі адкрыццё выставы «Парушаючы цішыню», што адбылося ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Архіў-музей мае з гэтай установай сталыя партнёрскія стасункі.
У канцэптуальным праекце пра камунікацыю, яе віды і значэнне ў сучасным грамадстве ўдзельнічаюць аўтары, якія працуюць з рознымі мастацкімі формамі, традыцыйнымі і найноўшымі медыя: жывапіс, графіка, фатаграфія, відэа-арт, саўнд-арт, інсталяцыя. Камунікацыя асэнсоўваецца аўтарамі праекта як спосаб перадачы складаных ідэй і пачуццяў, інтэрпрэтацыя падзей ўнутры грамадства і чалавека, а таксама як дыялог з самім сабой, пераадольванне «цяжкасцяў перакладу» ўласна сябе і іншых наўкола. Некаторыя з мастакоў і фатографаў ужо з’яўляюцца фондаўтваральнікамі БДАМЛМ. Архівісты зацікаўлена працуюць над тым, каб новыя формы выяўлення ў сучасным мастацтве з часам станавіліся артэфактамі БДАМЛМ.
![]() |
1. Урачыстае адкрыццё выставы «Парушаючы цішыню» |
![]() |
2. Наведвальнікі выставы «Парушаючы цішыню» |
![]() |
3. Работнікі БДАМЛМ на адкрыцці выставы «Парушаючы цішыню» |