Архіўныя сведчанні пра лёсы вязняў: беларуска-татарстанскі праект да Дня памяці
11 красавіка 2025 г., у Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь і дзяржаўны архіў Рэспублікі Татарстан прадстаўляюць у рамках праекта «Дзень у гісторыі» унікальныя дакументы са сваіх калекцый, якія раскрываюць трагедыю мірнага насельніцтва ў гады вайны.
Сведчанні з Татарстана: гісторыя аднаго лёсу
Архіўны аддзел Заінскага раёна Рэспублікі Татарстан захаваў успаміны малалетняй вязніцы канцлагера Паповай (Кялінай) Галіны Рыгораўны (1931 г.н.):
«Убежать нам не удалось. Враг нас настиг. Потом людей – детей, взрослых, стариков, как скот грузили в товарные вагоны. Набивали поезда до отказу. Затем всех повезли обратно в Карелию в город Петрозаводск, где был организован концлагерь. Жизнь в лагере была невыносимой – условия нечеловеческие…
В 1944 году заключенных из концлагерей погрузили в машины и повезли в неизвестном направлении. Тогда все думали, что везут убивать. Все ждали, где же и как наступит смерть. Может их сейчас сбросят с этого крутого обрыва. И они разобьются о камни. Но обрыв миновали. Значит, с ними покончат в лесу. Расстреляют. Каково было удивление людей, когда финны привезли всех в пустую деревню и отпустили. Спустя время сюда пришли советские войска, которые делились едой».
У асабістым фондзе № 203 захавалася сямейная фатаграфія снежня 1948 года (сястра, брат і сама Галіна Рыгораўна пасля вызвалення).
Дакументы з Беларусі
Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь дапаўняе гэтую гісторыю матэрыяламі аб ключавых публікацыях архіва, аб архіўных фондах і дакументах.
Да памятнай даты архіў падрыхтаваў адмысловую мультымедыйную прэзентацыю, у якую ўвайшлі лічбавыя копіі дакументаў: схемы, фатаграфіі з месцаў масавага знішчэння.
Азнаёміцца з матэрыяламі і прэзентацыяй можна па спасылцы.
![]() |
1. Фатаграфія Г.Р.Паповай са сваякамі (злева направа: Валянціна Рыгораўна Іванова (сястра Г.Р.Паповай), Галіна Рыгораўна Папова, Барыс Рыгоравіч Кялін (брат Г.Р.Паповай), снежань 1948 г. (фонд № 203, вопіс № 2, д.2, д.4.) |