Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» ў складзе дэлегацыі ад Аршанскага раёна наведалі канцэрт-рэквіем «Кожны трэці», прысвечаны памяці ахвяр і герояў Вялікай Айчыннай вайны.
У Мінску ў Палацы Рэспублікі 7 красавіка 2025 года адбыўся канцэрт-рэквіем «Кожны трэці», прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі для жыхароў Віцебскай вобласці. У складзе дэлегацыі ад Аршанскага раёна прынялі ўдзел дырэктар Дзяржархіва ў г.Оршы Бергавіна Алеся, прафарганізатар Корбан Алеся, загадчыкі аддзелаў Сянькоўская Наталля, Машканава Таццяна.
У канцэрце прынялі ўдзел заслужаныя артысты і вядучыя калектывы Рэспублікі Беларусь. Гэта не проста канцэрт, гэта водгук на боль і мужнасць тых, хто прайшоў праз страшныя выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны, гэта даніна памяці, кадры ўнікальнай хронікі, гісторыі людзей, чые лёсы былі зламаныя, але не забытыя.
Сёння, праз 80 гадоў з моманту Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, гісторыя працягвае адкрываць новыя старонкі трагедыі: да гэтага часу вядуцца пошукі невядомых месцаў масавых растрэлаў, штогод абясшкоджваюцца дзясяткі тысяч боепрыпасаў часоў вайны.
Людзі, ПАМЯТАЕЦЕ!!!