Кіраўнікі і работнікі архіўнай галіны прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!»

Кіраўнікі і работнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў прынялі ўдзел у акцыі «Дай лесу новае жыццё!», якую праводзіць з 21 сакавіка па 12 красавіка 2025 г. Міністэрства лясной гаспадаркі. Мэта акцыі – аднаўленне ляснога фонду краіны.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктары Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў А.М.Ганчар, Беларускага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва А.А.Макарэнка, Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі А.П.Куракоў, Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы А.Я.Рыбакоў, Беларускага цэнтра лічбавізацыі архіўнай дзейнасці Д.В.Шаброў, Цэнтральнай лабараторыі забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь В.Л.Клюйко, намеснікі дырэктараў Нацыянальнага архіва А.А.Стуканава, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Н.Т.Булойчык, галоўны рэдактар ​​часопіса «Архівы і справаводства» В.У.Адамчык, а таксама работнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў.

Арганізацыйную падтрымку ажыццявіў Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў.

На тэрыторыі Станькаўскага лясніцтва Мінскага лясгаса было высаджана больш за 1200 сеянцаў елкі.

 

1. Кіраўнікі і работнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў перад пачаткам працы
2. Уводны інструктаж правялі работнікі Станькаўскага лясгаса
3. Галоўны рэдактар часопіса «Архівы і справаводства» і дырэктар Цэнтральнай лабараторыі забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь У.Л.Клюйко за працай
4. Дырэктары Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў А.М.Ганчар і Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макарэнкі за працай
5. Дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы А.Я.Рыбакоў і намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва ў працэсе работы
6. Панарама лесапасадачнай дзялянкі