Аб правядзенні збору калектыва Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна, прысвечанага Дню яднання народаў Беларусі і Расіі

2 красавіка 2025 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна быў праведзены сход, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.

Дырэктар архіва Аляксандр Браніслававіч Вянсковіч у сваёй уступнай прамове павіншаваў калектыў з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі і адзначыў, што гэта дзяржаўнае свята сімвалізуе агульнасць гістарычных лёсаў і шматвяковую дружбу двух брацкіх народаў, аб’яднанне намаганняў у інтарэсах сацыяльнага прагрэсу і стварэнне неабходных умоў для годнага жыцця грамадзян.

Падчас сходу калектыву архіва быў прадстаўлены кароткаметражны фільм пра гісторыю стварэння Саюзнай дзяржавы.

 

У час сходу калектыва Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна, прысвечанага Дню яднання народаў Беларусі і Расіі