Правядзенне ўрокаў для вучняў ДУА «Сярэдняя школа №16 імя А.Сухамбаева г.Гродна» у рамках акцыі «Архівы-школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»

2 красавіка 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 9 класаў ДУА «Сярэдняя школа №16 імя А.Сухамбаева г.Гродна» былі праведзены 2 ўрокі на тэмы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці: гісторыя і сучаснасць» і «Гісторыка-культурная спадчына Гродзеншчыны».

Супрацоўнікі архіва азнаёмілі навучэнцаў з кароткай гісторыяй архіўнай справы ў рэгіёне, распавялі аб асноўных напрамках работы архіва і крыніцах яго камплектавання, а таксама прадэманстравалі найбольш цікавыя і каштоўныя дакументальныя матэрыялы, якія захоўваюцца ў фонах архіва, падкрэсліўшы іх гістарычную і культурную значнасць. Таксама для школьнікаў быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Вызваленне», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў».

Падчас экскурсій па архіве навучэнцы наведалі лабараторыю па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў, а таксама архівасховішча, дзе атрымалі інфармацыю аб умовах захоўвання, складзе і змесце дакументаў, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Гродзенскай вобласці.

 

1. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №16 імя А.Сухамбаева г.Гродна» знаёмяцца з выставамі дакументаў архіва
2. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №16 імя А.Сухамбаева г.Гродна» падчас наведвання архівасховішча