Аб удзеле супрацоўнікаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна ў добраахвотнай грамадскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!»
2 красавіка 2025 года супрацоўнікі дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г.Гродна» прынялі ўдзел у добраахвотнай грамадскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!».
Архівісты пад кіраўніцтвам ляснічага Гродзенскай дзяржаўнай вытворчай лесагаспадаркі высадзілі саджанцы соснаў. Усе працавалі адказна, беражліва саджаючы маладыя дрэвы, і з упэўненасцю ў атрыманні добрага выніку. Карысная праца падарыла ўдзельнікам пазітыўныя эмоцыі і магчымасць уласнаручна ажыццявіць добрую справу.
На фота: Супрацоўнікі НГАБ у г.Гродна падчас пасадкі саджанцаў соснаў.