Аб удзеле супрацоўнікаў установы «Беларускі дзяржаўны архіў ккінафотофонадакументаў» у метадалагічнай сустрэчы

1 красавіка 2025 года, на базе ДУ «Белтэлерадыёкампанія», адбылася метадалагічная сустрэча супрацоўнікаў БДАКФФД і кіраўнікоў дырэкцыі фондавых матэрыялаў БТРК. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытанні апісання фона- і відэадакументаў. Шмат увагі было нададзена фарміраванню сегментаў відэадакументаў і пасегментнаму апісанню. Таксама былі ўдакладнены некаторыя праблемныя пытанні апісання відэадакументаў і стварэння анатацый. Асаблівую цікавасць выклікалі магчымасці АІС БТРК, у прыватнасці – генерацыі справаздач аб працы, праведзенай па апісанні відэа дакументаў, як агульнага, так і візуальнага.

Нягледзячы на розніцу ў фондах, прынцыпах і задачах дзейнасці, сустрэча паказала мноства агульных момантаў у дзейнасці БДАКФФД і дырэкцыі фондавых матэрыялаў. У выніку сустрэчы абодва бакі выказалі ўпэўненасць у далейшым супрацоўніцтве з мэтай абмену вопытам.