29 сакавіка 2025 года супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у раённым суботніку па навядзенні парадку ў Чыгуначным раёне г.Віцебска

29 сакавіка 2025 года ў Чыгуначным раёне г.Віцебска прайшоў раённы суботнік. Калектывы раёна і неабыякавыя віцябляне выйшлі на вуліцы горада, каб зрабіць наш горад чысцейшым і прыгажэйшым.

Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці таксама прынялі ўдзел у суботніку і навялі парадак на прылеглых да будынкаў архіва тэрыторыях.

 

1. Калектыў супрацоўнікаў Дзяржархіва, якія працуюць у будынку па вул. Калініна, 22, падчас суботніка.
2-4. Падчас суботніка была прыбраная прылеглая да будынка архіва тэрыторыя.