26 сакавіка 2025 г. адбылося пасяджэнне Вучонага савета Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы

На пасяджэнні Вучонага савета былі разгледжаны справаздачы аб выкананні планавых навукова-даследчых работ за першы квартал 2025 года. Са справаздачамі выступілі кіраўнікі і адказныя выканаўцы тэм: І.У.Лютарэвіч, С.Я.Купрыянаў, А.В.Тананаў, З.В.Антановіч, К.П.Дзярновіч, В.А.Барбарчук, А.В.Шумская, А.А.Недашкоўская, В.С.Пазднякоў, У.Д.Русецкая, М.М.Елінская.

Дадаткова на пасяджэнні Вучонага савета было разгледжана пытанне «Прымяненне фунгіцыдаў для забеспячэння захаванасці архіўных дакументаў на папяровых носьбітах» (дакладчык – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела архівазнаўства І.А.Ганчарова).

Вынікі распрацовак па ўсіх планавых навуковых тэмах атрымалі станоўчую ацэнку. Па выніках абмеркавання навуковых праблем былі выпрацаваны рэкамендацыі па далейшай працы над тэмамі.

Нараўне з членамі Вучонага савета, работнікамі інстытута, актыўны ўдзел у рабоце Вучонага савета прынялі намеснік дырэктара НАРБ А.А.Стуканава, дацэнт кафедры крыніцазнаўства БДУ, кандыдат гістарычных навук дацэнт З.В.Антановіч, загадчык кафедры крыніцазнаўства, доктар гістарычных навук прафесар С.М.Ходзін. Былі выказаны карысныя парады і заўвагі па падрыхтаваных у выніку навуковых даследаванняў праектах.

 

1. Удзельнікі пасяджэння Вучонага савета
2. Са справаздачай выступае вядучы навуковы супрацоўнік аддзела дакументазнаўства, к.г.н. К.П.Дзярновіч
3. Са справаздачай выступае загадчык аддзела археаграфіі, к.г.н. В.С.Пазднякоў
4. Са справаздачай выступае малодшы навуковы супрацоўнік аддзела дакументазнаўства А.А.Недашкоўская