Архіў-музей – трэцяму ўзросту
6 сакавіка 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва ( далей – БДАМЛМ) правялі экскурсію для групы наведвальнікаў ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Заводскага раёна г.Мінска» па выставе «Жыццё. З такімі хітрымі вачыма…», прысвечанай 90-годдзю народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. У перадсвяточным настроі і з цікавасцю аўдыторыя разглядала дакументы з фондаў БДАМЛМ: рукапісы і фотаздымкі, малюнкі і шаржы, паштоўкі і тэлеграмы, узнагароды і віншаванні. Асабліва ўзнёсла наведвальніцы слухалі вершы вядомага паэта. Шматлікія пытанні пра асабістае жыццё Рыгора Іванавіча, яго сяброўскія адносіны, перакладчыцкую і грамадскую дзейнасць не засталіся без увагі.
Прадстаўнікі і сябры сацыяльнага цэнтра выказалі ўдзячнасць работнікам архіва і спадзяванне на магчымасць наведваць наступныя выставы БДАМЛМ.
На фота: Вядучы архівіст Н.А.Мізон падчас правядзення экскурсіі