БелНДІДАС 27 сакавіка 2025 г. праводзіць аднадзённы семінар-вебінар па тэме: «Справаводства па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»
Пытанні, якія разглядаюцца на семінары:
1.Заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб. Рэгуляванне разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб у арганізацыі.
2.Прымяненне сістэм справаводства (цэнтралізаванай, дэцэнтралізаванай).
3.Рэгістрацыя і ўлік пісьмовых, вусных, электронных зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Рэгістрацыя ідэнтычных і паўторных зваротаў.
4.Запаўненне рэгістрацыйна-кантрольных формаў.
5.Патрабаванні, што прад’яўляюцца да зместу, афармлення адказаў на звароты грамадзян і юрыдычных асоб.
6.Фарміраванне спраў і захоўванне зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб і дакументаў, звязаных з іх разглядам.
7.Аналіз і абагульненне вынікаў разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Занятак праводзяць: дырэктар інстытута Рыбакоў А.Я., вядучы навуковы супрацоўнік Дзярновіч К.П., якія з’яўляюцца распрацоўшчыкамі нарматыўных прававых актаў, аўтарамі навучальных і метадычных дапаможнікаў па справаводстве і архіўнай справе.
Жадаючыя прыняць удзел у семінары-вебінары:
– запаўняюць дакументы з сайта (belniidad.by) рубрыкі «Правядзенне навучальных семінараў»;
– накіроўваюць дакументы і заяўку (з указаннем удзелу ў семінары вочна або дыстанцыйна) на электронную пошту 4ukovi4@belniidad.by да 25 сакавіка 2025 г.
Кантактная асоба Чуковіч Марына Уладзіміраўна тэлефон 363-02-05 (панядзелак–чацвер з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00).
Кошт удзелу ў семінары 100 рублёў без ПДВ (падстава – падпункт 1.2. пункта 1 артыкула 326 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Рэгістрацыя слухачоў у дзень правядзення семінара з 9.00 да 9.30.
Семінар праводзіцца па адрасе: г.Мінск, вул. Крапоткіна, 55, канферэнц-зала.
Час правядзення: 9.30–13.00.
Слухачам, якія прайшлі навучанне на семінары, выдаецца сертыфікат аб навучанні.
Нашы рэквізіты: р/р BY67BLBB36320100129230001001 у ААТ «Белінвестбанк» г.Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.