Удзел БДАМЛМ у аўтарскай выставе «Шаўковая вясна»

4 сакавіка 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка прыняла ўдзел у адкрыцці аўтарскай выставы букетаў з шоўку ручной працы Святланы Клімянковай «Шаўковая вясна» ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі імя Якуба Коласа.

Дырэктар музея І.У.Мацяс распавяла пра новыя атмасферныя праекты, якія дазваляюць адаптаваць мемарыяльную прастору музея для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, «вымераць» далёкую і, здавалася б, недаступную паэтычную пару рознымі пачуццямі: дотыкам, нюхам, зрокам, слыхам. А яшчэ дакрануцца да «культуры без бар’ераў».

Экспазіцыю музея ўпрыгожылі каля 20 букетаў Святланы Клімянковай. У дар музею быў перададзены букет з шоўку ручной працы, зроблены па выяве з каляровай фатаграфіі з Я.Коласам, знятым карэспандэнтам БелТА ў жніўні 1952 г.

Выстава працягне працу ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі імя Якуба Коласа з 4 па 8 сакавіка ўключна.

 

1. А.А.Макаранка на мерапрыемстве
2. І.У.Матяс і С.Клімянкова падчас уручэння падарункаў музею
3. Букет-рэпліка з шоўку з каляровай фатаграфіі Я.Коласа (1952 г.).