Удзел БДАКФФД у спартыўным свяце «Мінская лыжня-2025» у РЦАП «Раўбічы» ў складзе дэлегацыі Дзяржынскага райвыканкама
1 сакавіка 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў намеснік загадчыка аддзела аблічбоўвання дакументаў Трухановіч Н.У., намеснік загадчыка аддзела фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь Даўжанкова Т.П., вядучы інжынер аддзела аблічбоўвання дакументаў Панасюк Т.С. у складзе дэлегацыі Дзяржынскага райвыканкама прынялі ўдзел у спартыўным свяце «Мінская лыжня-2025», якая прайшла ў РЦАП «Раўбічы» (Мінскі раён). Удзел у спаборніцтвах прынялі каманды міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь. Для балельшчыкаў падчас спаборніцтваў працавалі зоны гасціннасці з фуд-кортам, продажам сувеніраў. Фіналам мерапрыемства стаў масавы забег, у якім прынялі ўдзел больш за 300 чалавек.
![]() |
1. Работнікі БДАКФФД падчас правядзення спартыўнага свята «Мінская лыжня-2025», 1 сакавіка 2025 г., Раўбічы. |
![]() |
2. Работнікі БДАКФФД падчас правядзення спартыўнага свята «Мінская лыжня-2025», 1 сакавіка 2025 г., Раўбічы. |