27 лютага 2025 г. адбылася рабочая паездка намесніка дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі А.Я.Цвяткова у г.Маладзечне, у рамках маніторынгу за падрыхтоўкай Міжнароднага медыямарафону «Без тэрміна даўнасці: непакораныя»
У рабочай паездцы прынялі ўдзел: дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў А.Н.Ганчар, дырэктар Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечне І.З.Пудакевіч, вядучы рэферэнт аддзела выкарыстання дакументаў, ідэалагічнай работы міжнароднага супрацоўніцтва Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі А.С.Странкоўскі.
А.Я.Цвяткоў у рамках праграмы рабочага візіту сустрэўся з намеснікам старшыні Маладзечанскага райвыканкама А.А.Лукоўскай. На нарадзе былі абмеркаваны арганізацыйныя пытанні, а таксама пытанні фінансавання.
Намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Цвяткоў А.Я. наведаў месца правядзення кінамарафона – сярэднюю школу №14 г.Маладзечна.
У школе былі абмеркаваны пытанні арганізацыі правядзення мерапрыемства, а таксама маршрутызацыя ганаровых гасцей. Непасрэдна на месцы быў дапрацаваны праект праграмы правядзення медыямарафону.
У рамках рабочай паездкі намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі А.Я.Цвяткоў азнаёміўся з працай Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечне і выступіў перад калектывам.
![]() |
1. Удзельнікі працоўнай паездкі |
![]() |
2. Абмеркаванне пытанняў арганізацыі правядзення мерапрыемства |
![]() |
3. Абмеркаванне маршрутызацыі ганаровых гасцей |
![]() |
4. Дапрацоўка праграмы мерапрыемства |
![]() |
5. Дапрацоўка праграмы мерапрыемства |
![]() |
6. Сустрэча з калектывам Занальнага дзяржаўнага архіва г.Маладзечна |
![]() |
7. Азнаямленне з работай Занальнага дзяржаўнага архіва г.Маладзечна |
![]() |
8. Азнаямленне з работай Занальнага дзяржаўнага архіва г.Маладзечна |
![]() |
9. Выступленне перад калектывам Занальнага дзяржаўнага архіва г.Маладзечна |
![]() |
10. Выступленне перад калектывам Занальнага дзяржаўнага архіва г.Маладзечна |