«85 гадоў гісторыі і развіцця». ГАООГО прадстаўляе віртуальную выставу да 85-годдзя архіва
3 сакавіка 2025 года спаўняецца 85 гадоў з дня стварэння ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці».
У сувязі з гэтым знамянальным юбілеем архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці прадстаўляе віртуальную выставу архіўных дакументаў і фатаграфій «85 гадоў гісторыі і развіцця».
На выставе прадстаўлены дакументы і фатаграфіі, якія адлюстроўваюць працэс нараджэння, станаўлення і развіцця архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці.
За 85 гадоў архівам было пераадолена нямала цяжкасцяў і здабыта нямала перамог, але найважнейшай задачай, якая стаіць перад архівам, было і застаецца захаваць гістарычную і культурную спадчыну Гомельшчыны, умацаваць сувязь паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй.