Юрый Антонаў і Маладзечна: занальны дзяржархіў прадстаўляе новы выпуск «архіўнага весніка»
Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна прадстаўляе новы выпуск медыяпраекта «Архіўны Веснік». Ён прысвечаны 80-годдзю легенды савецкай эстрады-Юрыя Антонава. У гэтым выпуску гледачы змогуць пагрузіцца ў архіўныя матэрыялы, звязаныя з гадамі вучобы музыкі ў Маладзечанскім музычным каледжы імя Агінскага (тады Маладзечанскае музычнае вучылішча).
У праграме-такія дакументы, як заліковая кніжка Юрыя Антонава, фатаграфіі студэнцкіх гадоў, запісы выкладчыкаў, якія адзначалі яго талент і працавітасць. Гэтыя матэрыялы не толькі распавядаюць пра пачатак творчага шляху музыкі, але і падкрэсліваюць ролю Маладзечна ў яго станаўленні. Выпуск падрыхтаваны з улікам права музыканта на захаванне асабістай таямніцы, а таму прадстаўлены дакументы, якія адлюстроўваюць ужо апублікаваныя раней факты ў СМІ, у тым ліку, самім Ю.Антонавым.
Асаблівая ўвага нададзена месцы, дзе жыў будучы артыст — дом на вуліцы Машэрава (раней вуліца Жданава), які знаходзіцца недалёка ад каледжа. Архіўныя дакументы аб перайменаванні вуліцы таксама сталі часткай аповеду.
Новы выпуск «Архіўнага весніка» — гэта не толькі падарожжа ў мінулае, але і напамін пра тое, як мары, народжаныя ў невялікім беларускім горадзе, могуць стаць часткай культурнай спадчыны цэлай краіны.
Глядзіце праграму, каб даведацца больш пра сувязь Юрыя Антонава з Маладзечна і ўбачыць каштоўныя дакументы, якія захоўвае занальны дзяржархіў.