Серыя мерапрыемстваў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, прымеркаваных да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) быў праведзены комплекс мерапрыемстваў.
13 лютага 2025 г. адбылася ўрачыстая сустрэча калектыву НАРБ з удзельнікам вайны ў Афганістане А.К.Аліным. Спікер падзяліўся сваімі ўспамінамі пра тыя падзеі і адказаў на пытанні архівістаў. У рамках сустрэчы таксама адбыўся прагляд дакументальнага кінафільма.
14 лютага 2025 г. ідэалагічны актыў і работнікі НАРБ прынялі ўдзел у мітынгу і ўскладанні кветак да мемарыяла «Востраў мужнасці і смутку», прысвечанага беларускім воінам-інтэрнацыяналістам, якія загінулі ў Афганістане ў 1979-1989 гг. У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены першасных грамадскіх арганізацый «Белая Русь», «БРСМ» і маладыя спецыялісты архіва.
15 лютага 2025 г. галоўны інжынер НАРБ В.А Баранаў прыме ўдзел у афіцыйных мерапрыемствах, прысвечаных Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
![]() |
1. Прывітальнае слова намесніка дырэктара НАРБ С.В.Кулінка |
![]() |
2. Выступленне А.К.Аліна |
![]() |
3. Калектыў НАРБ на ўрачыстай сустрэчы |
![]() |
4. Уручэнне А.К.Аліну памятнага падарунка |
![]() |
5. Работнікі НАРБ на мітынгу і ўскладанні кветак на «Востраве мужнасці і смутку» |
![]() |
6. Работнікі НАРБ на мітынгу і ўскладанні кветак на «Востраве мужнасці і смутку» |
![]() |
7. Работнікі НАРБ на мітынгу і ўскладанні кветак на «Востраве мужнасці і смутку» |