У Дзяржархіве Віцебскай вобласці прайшоў агульнаархіўны сход

У Дзяржархіве Віцебскай вобласці прайшоў агульнаархіўны сход, на якім выступіў галоўны спецыяліст сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска Філіпцоў Кірыл Аляксандравіч з паведамленнем аб дасягненнях у развіцці Рэспублікі Беларусь за 30 гадоў самастойнасці. Таксама ён адзначыў важнасць удзелу ў выбарчай кампаніі.

Варта адзначыць, што ў датэрміновым галасаванні прынялі ўдзел 89,8% калектыва архіва.

На сходзе таксама абмяркоўваліся пытанні фінансавай дысцыпліны. Абмяркоўваўся план работы архіва па выкананні платных паслуг у 2025 годзе. Галоўны бухгалтар архіва Купрэева В.С. расказала аб тым, што прынята пастанова Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2024 года №52, якой прадугледжана, што з 1 студзеня 2025 года ўзнімецца заработная плата работнікам архіўных устаноў.

Загадчык аддзела выкарыстання дакументаў Каханка В.П. прадставіў архівістам інфармацыю аб гісторыі стварэння Саюзнай дзяржавы.

 

1. У чытальнай зале архіва падчас сходу выступае Філіпцоў Кірыл Аляксандравіч, галоўны спецыяліст сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска.
2. Выступае загадчык аддзела выкарыстання дакументаў Каханка В.П. прадставіў архівістам інфармацыю аб гісторыі стварэння Саюзнай дзяржавы
3. У зале падчас мерапрыемства.