Сустрэча калектыву «Занальнага дзяржархіва ў г.Слуцку» з дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Герасіменкам Аляксандрам Аляксандравічам

22 студзеня 2025 года ў «Занальным дзяржархіве ў г.Слуцку» адбылася сустрэча калектыву архіва з дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, генеральным дырэктарам ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» Герасіменкам Аляксандрам Аляксандравічам.

У ходзе сустрэчы, генеральны дырэктар ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» Герасімёнак Аляксандр Аляксандравіч праінфармаваў калектыў архіва аб асноўных дасягненнях Беларусі, у прыватнасці г.Слуцка і Слуцкага раёна за апошнія 30 гадоў у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, сацыяльнай сферы, адукацыі і іншых сферах дзейнасці.

На фота: Супрацоўнікі занальнага дзяржархіва ў г.Слуцку падчас сустрэчы з дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Герасіменкам Аляксандрам Аляксандравічам.