23 студзеня 2025 года ў галоўным упраўленні юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта падвялі вынікі працы за 2024 год

Пасяджэнне калегіі прайшло з удзелам намесніка Міністра юстыцыі Мікалая Міхайлавіча Старавойтава.

У мінулым годзе ўсімі падраздзяленнямі сістэмы органаў юстыцыі вобласці палепшаны паказчыкі па многіх напрамках.

Удзельнікі пасяджэння прааналізавалі паказчыкі дзейнасці падведамасных падраздзяленняў, у тым ліку, і дзяржаўных архіваў рэгіёну, зрабіўшы ўпор на поспехі мінулага года і задачы на 2025 год.

У заключнай частцы мерапрыемства з рук начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Арцёма Сяргеевіча Камалыева заслужаныя ўзнагароды атрымалі, у тым ліку, і работнікі дзяржаўных архіваў рэгіёна. Падзяка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта за добрасумленнае выкананне сваіх службовых абавязкаў была аб’яўлена Курзавай Злаце Віктараўне, загадчыку сектара па абароне дзяржсакрэтаў установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці», і Лецяга Алене Аляксандраўне, вядучаму архівісту аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці».

Віншуем калег!

 

1. Дырэктары дзяржаўных архіваў Шастапалаў Ю.В. і Жынева І.В. з узнагароджанымі супрацоўнікамі.
2. Узнагароджанне Курзавай З.В.
3. Узнагароджанне Лецяга А.А.