Аб правядзенні ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» мерапрыемства аб вакцынаванні насельніцтва
22 студзеня 2025 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбылося мерапрыемства, праведзенае супрацоўнікамі Гомельскай гарадской паліклінікі №1 аб вакцынаванні насельніцтва. Галоўны ўрач паліклінікі Тамара Лазарэтава расказала калектыву архіва аб важнасці вакцынавання насельніцтва ў сезон захворвання на вострыя рэспіраторныя захворванні і грып, якія адрозніваюцца высокай ступенню кантагіёзнасці. Тамара Мікалаеўна паведаміла аб тым, якія вакцыны выкарыстоўваюцца, якія групы насельніцтва больш схільныя да рэспіраторных захворванняў і якія ёсць супрацьпаказанні да вакцынавання. Вакцынацыя з’яўляецца самай эфектыўнай прафілактыкай сезонных захворванняў на грып і ВРІ. Тамара Мікалаеўна запрасіла супрацоўнікаў архіва зрабіць прышчэпку, клапоцячыся пра сваё здароўе і здароўе сваіх блізкіх.
Дырэктар архіва Юрый Шастапалаў падзякаваў галоўнага ўрача Гомельскай гарадской паліклінікі №1 Тамару Лазарэтаву і пажадаў усім моцнага здароўя.
1. Галоўны ўрач Гомельскай гарадской паліклінікі №1 Т.М.Лазарэтава расказвае пра важнасць вакцынацыі насельніцтва |
2. Калектыў установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» на мерапрыемстве аб вакцынаванні насельніцтва |