Сустрэча па абмене вопытам – супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» наведалі ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы»
21 студзеня 2025 года дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Юрый Шастапалаў і загадчык аддзела выкарыстання Зоя Аляксандравіч у рамках абмену вопытам сустрэліся з дырэктарам установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы» Наталляй Пішчык. Чытальная зала ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы» ў 2023 годзе стала лепшай у намінацыі «Лепшая чытальная зала занальнага дзяржаўнага архіва».
У ходзе сустрэчы калегі абмеркавалі практычныя пытанні па кожным з відаў дзейнасці архіва, актуальныя праблемы і перспектывы далейшага прафесійнага развіцця.
Наталля Пішчык правяла аглядную экскурсію па будынку архіва. Калегам паказалі архівасховішча, чытальную залу і прадэманстравалі працу абсталявання для аблічбоўкі архіўных дакументаў.
Па выніках рабочай сустрэчы дырэктар Юрый Шастапалаў выказаў падзяку калектыву ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы» за гасціннасць і магчымасць пераняць станоўчы вопыт. Такія сустрэчы дазваляюць як удасканальваць бягучую работу архіўных устаноў, так і садзейнічаць развіццю архіўнай галіны ў цэлым.
![]() |
1. Дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Ю.Шастапалаў і дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы» М.Пішчык у архівасховішчы |
![]() |
2. Дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы» Наталля Пішчык дэманструе ўнікальныя дакументы кіраўніку ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Юрыю Шастапалаву |
![]() |
3. Кіраўнік установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы» Наталля Пішчык расказвае пра працоўныя працэсы ў архіве |