Візіт дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А.В.Цылько ў Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы
21 студзеня 2025 года Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы наведалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А.В.Цылько і яго памочнік, старшыня Рэчыцкай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» С.М.Бадзюля. У ходзе сустрэчы, прымеркаванай да выбараў Прэзідэнта Беларусі, Алег Васільевіч праінфармаваў калектыў архіва аб асноўных дасягненнях Беларусі за апошнія 30 гадоў у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, сацыяльнай сферы, адукацыі і іншых сферах дзейнасці.
Апрача таго, для ганаровага госця была праведзена экскурсія па архіву з дэманстрацыяй напрамкаў працы архівістаў (публікацыйная дзейнасць, ацыфроўка і інш.).
![]() |
1. Калектыў ЗДА ў г.Рэчыцы і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А.В.Цылько (у першым раду ў цэнтры) |
![]() |
2. А.В.Цылько і С.М.Бадзюля на сустрэчы з калектывам ЗДА ў г.Рэчыцы |
![]() |
3. А.В.Цылько інфармуе калектыў ЗДА ў г.Рэчыцы аб дасягненнях Беларусі за гады прэзідэнцтва А.Р.Лукашэнкі |
![]() |
![]() |
![]() |
4-6. А.В.Цылько ў час экскурсіі па ЗДА ў г.Рэчыцы |