Прафсаюзны прававы прыём на базе Установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку»

20 студзеня 2025 года на базе Установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» прайшоў прафсаюзны прававы прыём. Галоўны прававы інспектар працы Віцебскай абласной арганізацыі галіновага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Галіна Антонаўна Зубрыцкая адказала на пытанні грамадзян у прысутнасці пракурора Полацкага раёна Трошка Сяргея Аляксандравіча.

У час правядзення прафсаюзна-прававога прыёму адбыліся як індывідуальныя кансультацыі грамадзян, так і сустрэча прафсаюзнага прававога інспектара з калектывам установы. У працэсе прававой асветы ў працоўных калектывах былі зададзены пытанні аб скасаванні кантракта датэрмінова па пагадненню бакоў, падзел працоўнага водпуску на часткі, льготы пры прадастаўленні працоўнага водпуску работнікам, якія выхоўваюць дваіх і больш дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў у летні і зручны для іх час.

На фота: Прафсаюзны прававы прыём на базе ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку»