Адзінаы дзень інфармавання ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве»

16 студзеня 2025 года ў рамках Адзінага дня інфармавання ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» быў праведзены круглы стол, дзе былі разгледжаны наступныя пытанні:

1. Удзел у выбарах – права і грамадзянскі абавязак кожнага.
2. Папярэджанне гібелі на вадаёме ў зімовы перыяд.

Дырэктар установы Таццяна Рыськова азнаёміла супрацоўнікаў з асноўнымі аспектамі ўдзелу грамадзян у маючых адбыцца выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і падкрэсліла, што кожны грамадзянін абавязаны прыняць удзел у маючых адбыцца выбарах. Заклікала ўсіх супрацоўнікаў наведаць участкі для галасавання і аддаць свой голас за абранага імі кандыдата.

Па другім пытанні слухалі начальніка Крычаўскай выратавальнай станцыі Паўла Лук’янава, ён расказаў супрацоўнікам установы аб правілах бяспечных паводзін на вадаёме ў зімовы перыяд.

На фота: Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» пры правядзенні Адзінага дня інфармавання.