Аб выбарах Прэзідэнта Беларусі – у Занальным дзяржаўным архіве ў г.Рэчыцы
17 студзеня 2025 года ў Занальным дзяржаўным архіве ў г.Рэчыцы на падставе матэрыялаў, дадзеных галоўным упраўленнем юстыцыі Гомельскага аблвыканкама, быў праведзены Адзіны дзень інфармавання, прымеркаваны да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайдуць 26 студзеня 2025 года (датэрміновае галасаванне – з 21 па 25 студзеня 2025 года).
Выбары – гэта важны і адказны этап, які азначае напрамкі развіцця любой суверэннай дзяржавы. Таму, інфармуючы калектыў архіва аб правядзенні прэзідэнтскіх выбараў, дырэктар Н.М.Пішчык падкрэсліла неабходнасць удзелу кожнага работніка ў галасаванні непроста за кандыдата ў прэзідэнты, а за будучыню сваёй краіны.
Удзел у галасаванні – гэта грамадзянскі абавязак кожнага, праяўленне шчырых патрыятычных пачуццяў да сваёй Радзімы, клопат аб яе дабрабыце. І работнікі Рэчыцкага дзяржархіва прадэманструюць гэта, калі прыдуць у дні правядзення выбараў на выбарчыя ўчасткі.
На фота: Калектыў ЗДА ў г.Рэчыцы ў час правядзення Адзінага дня інфармавання аб выбарах Прэзідэнта Беларусі 26 студзеня 2025 г.