Аб падвядзенні вынікаў працы за 2024 год ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку»
11 студзеня 2025 г. ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» адбыўся агульны сход калектыву па падвядзенні вынікаў працы за 2024 год, у якім у рэжыме відэаканферэнцыі прынялі ўдзел начальнік аддзела выкарыстання дакументаў, ідэалагічнай працы і міжнароднага супрацоўніцтва Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Байданава Юлія Уладзіміраўна і начальнік аддзела па архівах, загсах і іншых прававых пытаннях галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама Забалотная Аліна Юзэфаўна.
З дакладам выступіла дырэктар дзяржархіва Забелінская Ала Сцяпанаўна, якая асвятліла вынікі працы, асноўныя дасягненні ўстановы за 2024 год, вызначыла галоўныя задачы на 2025 год і падзякавала работнікам за зладжаную працу і прафесіяналізм.
Юлія Уладзіміраўна і Аліна Юзэфаўна адзначылі высокія вынікі работы дзяржархіва ў 2024 годзе і пажадалі далейшых поспехаў і развіцця.
![]() |
З дакладам выступае дырэктар дзяржархіва А.С.Забелінская |
![]() |
Работнікі дзяржархіва падчас правядзення сходу |