Аб падвядзенні вынікаў працы за 2024 год ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» і задачах на 2025 год

13 студзеня 2025 года ў Дзяржархіве ў г.Оршы адбылося выніковае пасяджэнне дырэкцыі архіва за 2024 год, у фармаце відэаканферэнцыі, з удзелам начальніка аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці Нацыянальнага архіўнага фонду Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Вольгі Ўдадзіміраўны Заянчкоўскай, намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Марыны Фёдараўны Быкавай, намесніка начальніка аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі працы архіўных устаноў Аксаны Васільеўны Пашкевіч.

У сваім дакладзе дырэктар архіва А.М.Бярговіна падвяла вынікі працы архіва за 2024 год і намеціла задачы на 2025 год, падзякавала спецыялістам архіва за працавітасць, прафесіяналізм, высокую самааддачу. Адмысловая ўвага была нададзена пытанням працы па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы архіва.

З дакладам аб рабоце першаснай прафсаюзнай арганізацыі Дзяржархіва ў г.Оршы выступіла прафарганізатар Корбан Алеся, якая падвяла вынікі работы пярвічнай арганізацыі, закранула пытанні выканання калектыўнай дамовы, удзел работнікаў у культурна-масавых і спартыўных мерапрыемствах, адзначыўшы, што адміністрацыяй архіва надаецца пільная ўвага ахове працы. і абароне правоў членаў прафарганізацыі.

Вольга Уладзіміраўна, Марына Фёдараўна, Аксана Васільеўна падзякавалі калектыву архіва за зладжаную працу, пажадалі поспехаў у працы ў 2025 годзе.

На фота: Выніковае пасяджэнне дырэкцыі архіва за 2024 год