Аб падвядзенні вынікаў працы за 2024 год ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
10 студзеня 2025 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» адбылася нарада па падвядзенні вынікаў работы за 2024 год з удзелам першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Фралова Сяргея Аляксандравіча і начальніка ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы, каардынацыі дзейнасці службаў «адно акно», па архівах і справаводстве галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Клінцовай Юліі Станіславаўны.
У ходзе нарады быў заслуханы даклад дырэктара архіва Алены Анатольеўны Набокавай аб падвядзенні вынікаў работы па асноўных напрамках дзейнасці архіва за 2024 год.
Юлія Станіславаўна падзякавала Алене Анатольеўне і калектыву архіва за зладжаную работу, пажадала поспехаў у новым годзе і абазначыла задачы на 2025 год.
На фота: Дырэктар архіва А.А. Набокава падводзіць вынікі працы за 2024 г.