Правядзенне сходу супрацоўнікаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці па выніках працы ў 2024 годзе

9 студзеня 2025 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» адбыўся агульны сход супрацоўнікаў па выніках працы ў 2024 годзе.

У сходзе прыняў удзел дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Воінаў Алег Леанідавіч (анлайн) і першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Быкава Марына Фёдараўна.

Дырэктар архіва Кароль Аляксандр Мікалаевіч падвёў вынікі дзейнасці архіва за 2024 год і абазначыў задачы на 2025 год. З паведамленнямі аб выніках дзейнасці выступілі загадчыкі аддзелаў архіва.

На фота: Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці падчас сходу