Удзел супрацоўнікаў установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ў навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

Напярэдадні Новага года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» на чале з дырэктарам Святланай Шараевай у рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» наведалі шматдзетную сям’ю Галіноўскіх, павіншавалі дзяцей з надыходзячымі святамі і ўручылі навагоднія падарункі. Рабяты засталіся задаволеныя, хоць і трохі бянтэжыліся ад аказанай увагі.

Акцыя стала часткай штогадовых мерапрыемстваў, якія праводзяцца архівам у падтрымку розных сацыяльных праектаў. Удзел у такіх ініцыятывах прыносіць радасць і святочны настрой не толькі дзецям, але і дарослым, якія атрымліваюць зарад станоўчых эмоцый ад таго, што ўдзельнічаюць у добрай справе.

На фота: Супрацоўнікі архіва ў гасцях у сям’і Галіноўскіх