Дзед Мароз і Снягурка з Дзяржархіва Віцебскай вобласці павіншавалі шматдзетную сям’ю Красцьянавых, якая выхоўвае дзіця-інваліда, з Калядамі і Новым годам!
16 снежня ў рэспубліцы стартавала Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці».
Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці 19 снежня арганізавалі віншаванне шматдзетнай сям’і Красцьянавых, якая выхоўвае дзіця-інваліда, з Калядамі і Новым Годам!
Для братоў Івана, Елісея і іх маленькай сястрычкі Верачкі былі дастаўлены навагоднія падарункі Дзедам Марозам і Снягуркай.
Дзеці расказвалі вершы і хваліліся сваімі поспехамі!
На фота: «Навагодні дэсант» Дзяржархіва Віцебскай вобласці ў гасцях у шматдзетнай сям’і Красцьянавых