Аб удзеле намесніка дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у круглым стале «Генацыд: гісторыка-прававая ацэнка»

13 снежня 2024 г. у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбыўся Міжнародны круглы стол «Генацыд: гісторыка-прававая ацэнка». З уступнымі словамі да ўдзельнікаў форуму звярнуліся: дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, к.г.н., дацэнт В.Л.Лакіза і дырэктар Навукова-практычнага цэнтра праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры, к.ю.н. I.А.Мароз.

З дакладам на тэму «Сістэма органаў паліцэйскага кіравання ў генеральнай акрузе «Беларусь» выступіў намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, к.г.н. С.В.Кулінок. Ён распавёў аб фарміраванні сістэмы паліцэйскага кіравання, удзеле нацысцкіх паліцэйскіх фарміраванняў у генацыдных практыках супраць грамадзянскага насельніцтва Беларусi.

 

1. Калектыўнае фота ўдзельнікаў круглага стала
2. Прывітальнае слова Лакізы В.Л.
3. Удзельнікі круглага стала
4. Кулинок С.В. выступае з дакладам