Дзень адчыненых дзвярэй ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»

13 снежня 2024 г. быў праведзены Дзень адчыненых дзвярэй ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе». У гэты дзень жадаючыя змаглі наведаць дзяржаўны архіў у г.Лідзе і азнаёміцца з яго гісторыяй і напрамкамі дзейнасці, фондамі і складам дакументаў архіва, дзейнымі выставамі архіўных дакументаў. Наведвальнікі атрымалі кансультацыі па пытаннях вядзення справаводства, камплектавання архіва, уліку, захоўвання, выкарыстання архіўных дакументаў. Для наведвальнікаў была арганізавана аглядная экскурсія па архіву. На працягу дня былі дадзены кансультацыі асобам, адказным за вядзенне справаводства і архівы арганізацый, па пытаннях дакументацыйнага забеспячэння кіравання і забеспячэння захаванасці дакументаў. У гэты дзень архіў наведалі 15 чалавек.

 

1. Наведвальнікі архіва падчас кансультацый.
2. Наведвальнікі архіва падчас правядзення экскурсіі і наведвання выставак.