Полацкія архівісты наведалі прэзентацыю новай кнігі «Полацкая Галгофа»

Полацкія архівісты наведалі прэзентацыю новай кнігі «Полацкая Галгофа», прысвечанай драматычным старонкам гісторыі горада Полацка ў гады нацысцкай акупацыі.

Аўтар кнігі Сяргей Пятровіч Копыл расказаў пра шматлікія факты генацыду, у выніку якіх у горадзе, колькасць даваеннага насельніцтва якога складала больш за 31 тысячу чалавек, засталося ўсяго каля 400 жыхароў.

Кніга з’явілася вынікам шматгадовых даследаванняў, вывучэння архіўных звестак, у яе таксама ўвайшлі ўнікальныя ўспаміны сведкаў падзей таго часу, шматлікія фотаздымкі, на якіх адлюстраваны Полацк у гады Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку набытыя аўтарам на аўкцыёнах.

Кніга прызначана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі, тэмай генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

На фота: На прэзентацыі кнігі «Полацкая Галгофа».