БДАМЛМ прынялі ўдзел у прэзентацыі сумеснага віртуальнага праекта з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, прысвечанага 55-годдзю ансамбля «Песняры»
12 снежня 2024 года работнікі БДАМЛМ на чале з дырэктарам А.А.Макаранка наведалі Нацыянальную бібліятэку Беларусі. У галерэі «Лабірынт» адбыўся творчы вечар «Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў», прысвечаны 55-годдзю беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры».
На мерапрыемстве адбылася прэзентацыя асветніцкага віртуальнага праекта, які быў падрыхтаваны супрацоўнікамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі сумесна з музеем У. г.Мулявіна Беларускай дзяржаўнай філармоніі, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь – з мэтай папулярызацыі спадчыны ансамбля сярод шырокай аўдыторыі, у тым ліку сучаснай моладзі.
З прывітальным словам выступіла намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Л.Ю.Высоцкая. Галоўны бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела Ю.У.Амосава распавяла аб віртуальным праекце «Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў». Дырэктар БДАМЛМ А.А.Макаранка падчас свайго выступлення выказала меркаванне аб важнай ролі архіваў у захаванні культурнай спадчыны. Дакументы з архіваў дапамагаюць аднавіць кантэкст часу, у якім ствараліся творы, а таксама даюць магчымасць убачыць, як мяняўся стыль і рэпертуар ансамбля на працягу дзесяцігоддзяў.
Падчас імпрэзы прайшла дэманстрацыя выстаўкі, прымеркаванай да юбілею музычнага калектыву, на якой прысутныя пазнаёміліся з анталогіяй творчай спадчыны Уладзіміра Мулявіна і ансамбля «Песняры».
Святочную і шчырую атмасферу вечара стварылі ганаровыя госці – Уладзіслаў Місевіч – адзін з заснавальнікаў ансамбля «Песняры», Уладзімір Ткачэнка – адзін з былых удзельнікаў ансамбля «Песняры», дырэктар Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №2 імя М.І.Аладава Аляксандр Церахаў, а таксама вучні і педагогі гэтай установы, якія выступілі з музычнымі нумарамі.
У выніку сустрэчы А.А.Макаранкі з дачкой У.Г.Мулявіна – В.У.Мулявінай была дасягнута дамоўленасць аб наведванні ёю БДАМЛМ.
![]() |
1. Калектыў работнікаў БДАМЛМ на прэзентацыі сумеснага віртуальнага праекта «Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў» |
![]() |
2. А.А.Макаранка падчас выступлення на прэзентацыі віртуальнага праекта «Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў» у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі |
![]() |
3. Ю.У.Амосава – галоўны бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. |