БДАМЛМ на кіналекторыі, прысвечаным 100-годдзю беларускага кіно

12 снежня 2024 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі кіналекторый, прысвечаны 100-годдзю беларускага кіно ў Музеі беларускага кіно. На лекторыі былі прадстаўлены фільмы «Дэманстратар» (рэж. Я.Сяцько), «Трэст, які не лопнуў» (рэж. Ю.Цімафееў), «Залатая эпоха Беларусьфільма» (рэж. Я.Сяцько).

Фільм у стылістыцы нямога кіно «Дэманстратар» расказвае пра гісторыю першых паказаў і здымак кіно ў Мінску. Праведзена лінія кахання паміж піянерам мінскага кінематографа Рыхардам Штрэмерам, які быў прадзюсерам першых стужак, знятых у Беларусі, і актрысай яго фільмаў.

Фільм «Трэст, які не лопнуў» расказвае пра станаўленне беларускага кінематографа. У гэтай стужцы выкарастаны матэрыялы БДАМЛМ, якія ўтрымліваюць звесткі пра Ю.Тарыча, здымкі фільма «Лясная быль» паводле М.Чарота. Таксама выкарыстаны матэрыялы фонду У.Корш-Сабліна.

Фільм «Залатая эпоха Беларусьфільма» расказвае пра перыяд 1960 – 1980-х гг., бурны час працы таленавітых рэжысёраў, сцэнарыстаў, акцёраў і аператараў. Фільм складзены з інтэрв’ю, кадраў з кінакарцін, дакументальных кадраў са здымачнай пляцоўкі.

 

1. Работнікі БДАМЛМ са сцэнарыстам Н.І.Разумоўскай на кіналекторыі
2. Т.В.Кекелева, А.В.Запартыка, М.І.Пышынская падчас кіналекторыя