Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ў рэспубліканскім семінары «Кніга і чытанне як духоўная спадчына Праваслаўя ў культуры і гісторыі беларускага народа»
12 снежня 2024 года ва ўстанове адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» адбыўся рэспубліканскі анлайн-афлайн семінар на тэму «Кніга і чытанне як духоўная спадчына Праваслаўя ў культуры і гісторыі беларускага народа».
Удзельнікамі сталі бібліятэкары ўстаноў сярэдняй, прафесійнай адукацыі Рэспублікі Беларусь, бібліятэкары епархіяльных, парафіяльных бібліятэк, навучэнцы УА «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» (спецыяльнасць «Бібліятэчная справа»).
Арганізатарамі выступілі Духоўна-асветніцкі цэнтр імя свяціцеля Георгія Каніскага і ўстанова адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі».
У працы семінара прыняў удзел вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Петухоў.
Ён выступіў з дакладам на тэму: «Гісторыя бібліятэк Магілёўшчыны – сведчанні знішчэння фашыстамі культуры беларускага народа».
![]() |
1. Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Петухоў у ходзе выступлення на рэспубліканскім семінары «Кніга і чытанне як духоўная спадчына Праваслаўя ў культуры і гісторыі беларускага народа» (12.12.2024). |
![]() |
2. Калектыўнае фота ўдзельнікаў рэспубліканскага семінара «Кніга і чытанне як духоўная спадчына Праваслаўя ў культуры і гісторыі беларускага народа» |