Аб удзеле намесніка дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у школе гісторыка-публіцыстычнага майстэрства
Напярэдадні 25-гадовага юбілею Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі ў Мінску адкрылася Міжнародная школа гісторыка-публіцыстычнага майстэрства «Ад агульнага мінулага да цэласнай гісторыі», падтрыманая Міждзяржаўным фондам гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД.
Мэтай мерапрыемства, арганізаванага фондам «Гістарычная памяць» і Інстытутам гісторыі НАН Беларусі, з’яўляецца павышэнне кваліфікацыі маладых гісторыкаў і публіцыстаў, правядзенне конкурсу моладзевых навукова-папулярных гістарычных работ. Удзел у мерапрыемстве прымаюць прафесійныя гісторыкі і студэнты з Беларусі, Расіі, Арменіі і Казахстана.
Перад удзельнікамі форуму выступіў намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ), к.г.н. С.В.Кулінок. Ён прадставіў даклад на тэму «Архівы як інструмент захавання гістарычнай памяці», у якім распавёў аб асноўных напрамках работы НАРБ у гэтым кірунку (акцыя «Архівы – школе», выдавецкая і выставачная дзейнасць).
Напрыканцы выступу С.В.Кулінок адказаў на пытанні ўдзельнікаў.
![]() |
1. Удзельнікі школы гісторыка-публіцыстычнага майстэрства |
![]() |
2. Выступленне С.В.Кулінка |
![]() |
3. Удзельнікі школы гісторыка-публіцыстычнага майстэрства |